«Абгулялі іх харваты! Дзе шампанскае? Давайце сьвяткаваць!»

Героi Лявона Вольскага – Саўка ды Грышка – заспявалi пра матч паміж зборнымі Расеі і Харватыі.

Саўка:

Я балеў за Расію. 

Я у мысьлях прасіў іх:

Пакажыце нам сілу

Пакажыце ўсем прыць!

Грышка:

Толькі не атрымалася. 

Прагулялі харватам. 

А іначай ніяк і ня мусіла быць. 

Рэфрэн:

Саўка:

Праігралі, праігралі

Расіяне ў чвэрцьфінале.

Льюцца сьлёзы, і ніяк іх не суняць.

Грышка:

Як выдатна, як выдатна,

Абгулялі іх харваты!

Дзе шампанскае? Давайце сьвяткаваць!

Саўка:

Плачу ўжо трэці дзень я. 

Што жэ, братцы, мне дзелаць?

Абыгралі Расею - нашых лучшых друзей.

Грышка:

Хто з Расеяй сябруе,

Потым той пашкадуе.

За Расею, Савелій ты лепш не заўзей.

Рэфрэн.

Белорусы аплодируют хорватам и их президенту: «Есть Бог на свете!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)