Общество

Юрый Глушакоў, Новы час

Абарона Белага Дома ў жніўні 1991-га: як гэта было на самай справе

Роўна 30 гадоў таму ГКЧП спрабаваў узяць уладу ў Савецкім Саюзе ў свае рукі. У адказ людзі выйшлі на вуліцы, і большая частка дзяржаўнага апарату адмовілася падтрымаць путчыстаў.

Мітынг у Мінску ў жніўні 1991. Фота Уладзіміра Кармілкіна

Раніцай 19 жніўня 1991 года ўся краіна была агаломшаная весткай пра ўвядзенне надзвычайнага становішча. Зрэшты, ад самага пачатку ўсё звялося толькі да адключэння праграм на ТБ, якія замяніла перыядычнае зачытванне заявы ГКЧП і бясконцая трансляцыя «Лебядзінага возера».

Гэкачапісты відавочна былі далёкія ад сучасных тэхналогій, і ўжо адна гэтая зацягнутая «музычная паўза» выклікала насмешкі і раздражненне ў значнай часткі насельніцтва.

У той дзень, калі раніцай стала вядома аб перавароце, я быў у адпачынку. Паслухаўшы ўдосталь «Лебядзінага возера», я выскачыў у двор.

Хлопец з нашага дома па мянушцы «Бэдзік» здзіўлена разводзіў рукамі: «І што цяпер рабіць? Кулямёт браць?» Бэдзік, як і многія дваровыя хлопцы, вылучаўся лёгкімі крымінальнымі схільнасцямі, але вось пра наяўнасць у яго такой грознай зброі ніхто нават не падазраваў.

Я зайшоў дадому да сябра Алега, разам пачалі абмяркоўваць сітуацыю. І тут з’явіўся яго дзядуля Афанасій Карнеевіч.

— Анічога страшнага, хлопцы, — сказаў стары, пагладжваючы сваю акладзістую сівую бараду. — Вы ведаеце, пры Сталіне хоць парадак быў.

У «сталінскім парадку» Афанасій Карнеевіч ведаў толк — адбыў 10 гадоў у лагерах, патрапіўшы туды прама з фронту за неасцярожнае выказванне. І, па сямейнай легендзе, сядзеў разам з Аляксандрам Салжаніцыным, і нават стаў прататыпам Івана Дзянісавіча з яго знакамітага аповеду.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.7(7)