Общество
Наста Darteco, generation.by

«А я палез у парашу за гэтай Пагоняй»

Зміцер Назараў з Берасця кінуў некалі вучобу ў Ваеннай акадэміі, каб стаць паспяховым прадзюсарам беларускамоўных гуртоў і арганізатарам альтэрнатыўных канцэртаў.

Зміцер сёння ў серыі размоваў «Кім я стану, калі вырасту» распавядае пра тое, як паступіць у Ваенную акадэмію РБ ў рваных джынсах з нашыўкай «Пагоня», што трэба зрабіць, каб цябе ўзгадалі не толькі сваякі, і пра тое, як патусавацца, павучыцца, але потым стаць кімсьці.

«Ты мне, сука, не чапляў, ты мне і не адрывай»

Гартаў кніжку для абітурыентаў і гляджу «Ваенная акадэмія», спецыяльнасць «ПВО». У мяне бацька праслужыў усё жыццё там. І я нічога нікому не кажучы сабраўся і з’ехаў. Нас, усіх абітурыентаў, пашыхтавалі. Усе прыйшлі ў касцюмах, а я прыехаў у рваных джынсах, кедах і з даўгімі чорнымі пафарбаванымі валасамі.

На маёй куртцы была нашытая старая вайсковая Пагоня. І мой будучы начальнік падышоў да мяне, адарваў гэтую Пагоню і выкінуў у сметніцу. Я са строю выйшаў, мне там крычаць: «Станьце ў строй!», а я палез у парашу за гэтай Пагоняй, знайшоў яе і сказаў «Ты мне, сука, не чапляў, ты мне і не адрывай». А ён тады «Я табе гэта запомню». Ну, па шчырасці, ён мне гэта і запомніў.

Працяг глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)