Политика
Кіріл Іваноў

9 сакавіка ў суд выклікаюць Анатоля Лябедзьку і Мікалая Казлова

Палітыкаў будуць судзіць за ацыю ў падтрымку прадпрымальнікаў. якая адбылася 22 лютага.

9 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна адбудзецца разгляд справаў лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і в.а. кіраўніка Мінскай гарадской арганізацыі АГП Мікалая Казлова.

Іх вінавацяць у адміністрацыйным правапарушэнні паводле пратаколаў, складзеных 22 лютага па ч.3 арт. 2334 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Як паведамляецца на сайце АГП, палітыкаў выклікалі у суд з дапамогай SMS-паведамлення

— Мы канстатуем, што нічога ў палітычным клімаце не мяняецца. Мы не лічым за перамены тое, калі, вобразна кажучы, раней цябе моцна білі два разы дубінкай, а цяпер — пяць, але напаўсілы. Мы назіраем тую ж самую сітуацыю з міліцэйскімі ілжэсведкамі, з суддзямі, у якіх загадзя ў кампутары напісанае рашэнне. Усё так, як было ўчора, — адзначыў у каментары парыйнаму сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. — Я яшчэ больш пераконваюся, што ў сітуацыі, калі знік так званы «брусельскі спіс», нам патрэбны наш, беларускі. Патрэбны адмысловы сайт, дзе будуць прозвішчы, фотакарткі і звесткі пра тое, што здзейсніў той ці іншы прадстаўнік улады ў адносінах да грамадзян. Тады б была мажлівасць сказаць іх сваякам, каб зайшлі ў інтэрнэт і пачыталі, што робіць іх бацька, маці, сястра ці брат.

— Арганізаваны міліцыяй канвеер па штампоўцы пратаколаў, сведчыць пра тое, што на Канстытуцыю ўжо ніхто не звяртае ўвагу, — заявіў Мікалай Казлоў. — І гэты канвеер, мяркуючы па ўсім, з’яўляецца асаблівым гонарам міністра Шуневіча, які нядаўна заявіў, што абраная іншая тактыка. А гэта — завочнае складанне пратаколаў, суд і проста страшэнныя для звычайнага беларуса штрафы».

22 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі правялі чарговы мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску ў знак нязгоды з прэзідэнцкім указам №222 і дзеяннямі ўладаў у дачыненні да малога бізнесу. У мітынгу ўзялі ўдзел беларускія палітыкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)