Общество
Сямён Печанко

9 мая ў Заслаўі — гімнасцёркі, чарга па салдацкую кашу ды стужкі на ўсе густы

«Салідарнасць» прапануе вашай увазе фотарпартаж са свята ў горадзе Рагнеды.

Першае, што кідаецца ў вочы на святкаванні 9 мая ў Заслаўі — татальная перавага моладзі ў святочным натоўпе. Ветэранаў сярод гараджан не заўважна.

Многія ўпрыгожылі сябе «яблычнымі» бутаньеркамі, але нярэдкия тут і георгіеўскія стужкі. Сярод моладзі сустракаю купку дзяўчат у савецкай ваеннай форме, з якімі побач крочыць малады чалавек з бел-чырвона-белай стужкай на заплечніку. Моладзь гутарыць пра гісторыю Беларусі.

На заслаўскім гарадскім рынку пануе працоўны настрой: свята — святам, а зарабляць трэба. Некаторыя гандляры ўпрыгожылі павільёны савецкай сімволікай. З такімі самымі сцяжкамі па горадзе ездіць колькі легкавікоў.

Святочнаму настрою спрыяе цёплае і сонечнае надвор’е.

Свята — святам, а працаваць трэба. Заслаўскі рынак

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)