Общество
Eolonir

5 беларусаў у ТОП 30 Яндэкса

9 верасня беларуская блёгасфэра пабіла сваеасаблівы рэкорд: ажно пяць беларусаў патрапілі ў навіны, што найбольш абвяркоўваюцца блёгасфэрай, паводле вэрсыі Яндэксу.

Сэрвіс “Блёгі Яндэксу” кожны дзень аўтаматычна вызначае найбольш цытуемыя, чытэльныя або спасыланыя матэрыялы і вывешвае іх вось тут. На памяці аўтара такога, каб некалькі беларусаў адразу патрапілі на рэйтынг, пакуль што не адбывалася. Пра тое, хто патрапіў, а таксама за якія допісы, згадвае спадар r-a-t—k-i-n-g. Той самы, які складае тэматычныя сьпісы беларускае прысутнасьці ў ЖЖ і колькі часу таму выклаў лістынг беларускіх музыкаў ды пісьменьнікаў.

R-a-t—k-i-n-g у партнэрстве з ant1killer ды nicolaev працягае выкладаць неафіцыйны рэйтынг навінаў беларускае блёгасфэры. У ім удзельнічаюць тэматычна такія аўтары, як:

valery-brest-by – навіны Берасьця (аўтар – былы карэспандэнт адной зь берасьцейскіх незалежных газэт);

l_u_f_t – палітычны аналіз ды камэнтары;

plaschinski – студэнцкія навіны з Масквы (аўтар – наш зямляк, які навучаецца ў МДУ);

meramo – фотанавіны зь Беларусі (аўтар – адзін з найвядомейшых у блёгасфэры фотакарэспандэнтаў).

Пра тое, як разганялі ўдзельнікаў фэсту на Крапівінскім полі, піша ryzhkou і яшчэ шэраг камрадаў, якіх можна знайсьці ў стужцы аўтара.

Сьвята горада. на дзіва, пакуль што мала згадвалася блёгерамі. Ant1killer выклаў некалькі фотаздымкаў (як звычайна, у крытычным рэчышчы); на гэтым усё й скончылася. А вось сьвяткаваньне Дня Перамогі блёгасфэра адзначыла проста плыньню крытычных допісаў і фотаздымкаў, як НАСАМРЭЧ у нас сьвяткуюць розныя сьвяты. Можна сьпісаць такую цішу й на звычайную для суботы-нядзелі адсутнасьць звычайнае актыўнасьці ў блёгасфэры, але ў мяне складаецца ўражаньне, што аўтары проста стаміліся паказваць адныя й тыя ж навіны.

У гэты час расейская блёгасфэра працягае абмяркоўваць хаду сьледзтва па справе Анны Паліткоўскай, а расейскі блёгер kornelij паказвае на адсутнасьць рэакцыі Расеі на разбурэньне расейскіх могілак у Азэрбайджане. Там, у адрозьненьні ад Эстоніі, расейцы не выяўляюць такога імпэту ў абароне сваіх інтарэсаў.


Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)