33 гады таму прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі
27 ліпеня 1990 года 229 дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 склікання, з 232 зарэгістраваных, прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.
25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР набыла канстытуцыйны статус. Дэ-факта гэта азначала абвяшчэнне незалежнасці.

— Адзначэнне гадавіны Дэкларацыі аб суверэнітэце, 27 ліпеня 1992. Тыранія цемры не будзе вечнай, і беларусы яшчэ пройдуць па праспектах пад Бел-Чырвона-Белымі сцягамі! Жыве Беларусь! — напісаў Сяргей Навумчык.

— З 1991 па 1996 гады 27 ліпеня адзначаўся як Дзень незалежнасці Беларусі, — нагадвае палітык Анатоль Лябедзька. — Мінула 33 гады. Рэжым спрабуе не заўважаць гэты дзень, зарэтушаваць абыякавасцю, замазаць маўчаннем. Марна, бо ён напісаны гісторыяй, якая у памяці мільёнаў беларусаў.
Мы ведаем! Мы памятаем! Мы вернем!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное