Политика

31-ы абвінавачаны — Андрэй Пазняк

Стала вядома прозвішча яшчэ аднаго абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках. Гэта Андрэй Пазняк з Жодзіна, 1977 г.н. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру "Вясна", значыцца ў спісе затрыманых падчас разгону акцыі на плошчы Незалежнасці. Суд пакараў Андрэя Пазняка штрафам у памеры 30 б.в.

Калі пасля навагодніх святаў актывіст не з'явіўся на працу, калегі пачалі хвалявацца. У выніку пошукаў высветлілася, што А.Пазняк змешчаны ў СІЗА на Валадарскага, яму прад'яўлена абвінавачанне па арт. 293 КК РБ.

Як вядома, зараз па справе аб масавых беспарадках праходзіць 31 абвінавачаны (у тым ліку пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты) і 14 падазраваных (двое з іх – таксама экс-кандыдаты).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)