300 выбітных беларусаў сучаснасці сталі героямі віртуальнай галерэі

Публіцыст Аляксандр Тамковіч прэзентаваў віртуальную Галерэю БАЖ.

На адмысловай старонцы сайта baj.by сабраныя 300 біяграфічных нарысаў пра выбітных постацяў беларускай сучаснасці. Гэта своеасабюлівая інтэрнэт-энцыклапедыя, прысвечаная людзям, якія раней станавіліся героям кніг Аляксандра Тамковіча.

Сярод іх музыка Алесь Камоцкі, рэжысёр Андрэй Курэйчык, пісьменнік Уладзімір Арлоў, праваабаронца Алег Волчак і многія іншыя.

У віртуальнай галерэі амаль тысяча фотаздымкаў і цікавыя расповеды з жыцця людзей, якія сталі знакавамі для сучаснай Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(11)