Общество
Кірыл Іваноў

24 гады таму Беларусь абвясціла незалежнасць

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону.

Лёсавызначальную сесію склікалі па патрабаванні дэпутатаў Апазіцыі БНФ, да якііх далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты Яна працавала 24-25 жніўня.

Першапачаткова прэзідыюм ВС прапанаваў павестку дня з двух пунктаў — «Аб бягучым моманце» і «Аб саюзным дагаворы». Аднак апазіцыя БНФ унесла пакет прапаноў, сярод якіх былі галоўнымі абвяшчэнне незалежнасці, пытанне аб адказнасці кіраўніцтва ВС за бяздзеянне ў дні путчу, аб забароне КПБ-КПСС, аб стварэнні ўласнага войска.

Перад пачаткам сесіі дэпутаты ад БНФ дабіліся прамога тэлеэфіру і змаглі заручыцца падтрымкай тысяч мінчукоў, якіх яны заклікалі прыйсці да Дома ўраду.

Камуністычная большасць была вымушаная пагадзіцца з большасцю прапаноў дэпутатаў БНФ. Старшыня ВС Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, дзейнасць КПБ-КПСС была прыпыненая. А Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР атрымала статус канстытуцыйнага закону — Беларусь юрыдычна зрабілася незалежнай дзяржавай.

На гэтую ж тэму:

1991. Дні, якія стварылі краіну

«Мы скарысталі сытуацыю найбольш эфэктыўна для Незалежнасьці»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)