19 жніўня праваслаўныя святкуюць Яблычны Спас
Гэта адно з галоўных славянскіх святаў, што завяршае цыкл сельскагаспадарчых працаў.
19 жніўня праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з галоўных святаў — Перамяненне Гасподняе, якое па-народнаму завецца Яблычным Спасам. У гэты дзень у цэрквах асвячаюць садавіну новага ўраджаю, найперш яблыкі.
Даўней лічылася, што на Яблычы Спас Бог адорвае душы ўсіх памерлых дзяцей райскімі яблыкамі. Таму да святкавання нельга было есці яблыкі жанчынам, у якіх памерлі дзеці. На Яблычны Спас асвечаныя ў царкве яблыкі неслі на магілы памерлых.
Гэта адно з трох святаў, што адзначаецца цягам Успенскага посту, які трымаюць з 14 па 28 жніўня. 14 жніўня святкуюць Макавы (Мядовы) Спас, 29 жніўня —Хлебны (Арэхавы) Спас.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное