Общество

17 гадоў незалежнасці Беларусі

17 год таму, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі». Фактычна з таго часу Беларусь стала незалежнай.

Каб адзначыць гэтую дату, сёння а 16-й гадзіне ля касцёла Святых Сымона і Алены плануецца сустрэча моладзі з палітыкамі — Дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га склікання, якія стварылі Дэкларацыю аб суверэнітэце. З моладдзю сустрэнуцца Сатніслаў Шушкевіч, Пётр Садоўскі, Валянцін Голубеў. Яны раскажуць, як прымаўся гэты лёсавызначальны дакумент, а потым усе разам ускладуць кветкі да помніка Янкі Купалу.

Як вядома, спачатку арганізатары меркаваліправесці на плошчы Бангалор канцэрт “Аднагодкі незалежнасці”, але мінскія ўлады не далі дазволу, спаслаўшыся на падрыхтоўку да свята горада.

Гадавіну незалежнасці ўжо пэўным чынам “адзначылі” і ўлады. Напярэдадні даты з 20 па 24 ліпеня яны арыштавалі 15 моладзевых актывістаў, затрымана яшчэ больш. Відаць, у іх свае ўяўленні пра свабоду і незалежнасць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)