13 адсоткаў беларусаў зусім не ўмеюць чытаць па-беларуску!

У 2011 годзе напярэдадні Года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да лабараторыі «Новак» з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры, і хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу. Вынікі несуцяшальныя.

1. Беларусы чытаюць мала. Ніколі не бярэ ў рукі кнігу – траціна насельніцтва (33,7%). Палова беларусаў кніг не купляе, у лепшым выпадку пры патрэбе пазычаюць у знаёмых ці бяруць у бібліятэцы.

2. Сучасную замежную літаратуру (у першую чаргу расейскую) ведаюць лепей за сваю. 62 % апытаных наогул не цікавяцца беларускімі кнігамі. Істотная частка (13,3%) зусім не ўмее чытаць па-беларуску.

3. На пытанне пра тое, якіх сучасных беларускіх пісьменнікаў вы ведаеце, найчасцей называюць імёны, якія сталі знакавымі яшчэ за савецкім часам: Васіля Быкава (6,5%), Уладзіміра Караткевіча (3,8%), Івана Шамякіна (3,2%). Пераважная ж большасць не ведае нікога (74,6%).

Для параўнання: у сучаснай масавай расейскай літаратуры беларусы абазнаныя значна лепей. 17,8% ведаюць, хто такая Дар’я Данцова.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)