Общество

У Менску пройдзе другі «Дзень вышыванкі»

13 сьнежня «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў ладзіць «Дзень вышыванкі» — другі ў гэтым годзе фэстываль беларускай культуры. Сьвята пройдзе ў менскім Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3).

У суботу 13 сьнежня зь 15.00 да 22.00 у холе Палаца Мастацтва будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзеньня і сувэніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамесьнікаў і майстроў, а ў гэты час у канферэнц-залі будуць праходзіць майстар-клясы, конкурсы, прэзэнтацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Праграма фэстывалю «Дзень вышыванкі» складаецца з трох частак, якія будуць адбывацца паралельна:

— адукацыйная:

- прэзэнтацыя па гісторыі і тэхналёгіі вырабу вышыванкі;

- майстар-клясы па ткацтву, выцінанцы ды іншых народных рамёствах;

- лекцыі па этнаграфіі, народным і сучасным мастацтве;

— забаўляльная:

- зона беларускіх настольных гульняў;

- нацыянальныя бодзі-арт і тату;

- раздача стужак зь беларускім арнамэнтам;

- шматлікія конкурсы і падарункі;

- музычны канцэрт беларускіх гуртоў;

- іншыя цікавосткі.

— кірмаш:

- будуць прадстаўленыя вышыванкі, вопратка і адзеньне з народным арнамэнтам, упрыгожваньні і сувэніры з нацыянальным калярытам ад беларускіх вытворцаў.

Арганізатары чакаюць прапановы ад майстроў, профільных спэцыялістаў, этнографаў, ткачоў, рамесьнікаў, гуртоў, музыкаў ды іншых для напаўненьня праграмы адукацыйнай і забаўляльнай частак на электронны адрас artsiadziba@gmail.com ці па нумары +375297828881. Для ўдзелу ў кірмашы на «Дні вышыванкі» запрашаюцца вытворцы вышыванак, беларускай вопраткі і адзеньня, упрыгожваньняў і сувэніраў з нацыянальнай беларускай адметнасьцю.

Зарэгістравацца для ўдзелу можна праз электронную форму тут.

Нагадаем, у кастрычніку «Дзень вшыванкі» наведалі больш за 1300 чалавек.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)