Общество
Сямён Печанко, фота аўтара

Заслаўе, ў якiм Ленін застанецца з намі

«Салідарнасць» высветліла, ці застанецца ў горадзе Рагнеды помнік правадыру пралетарыята, і як праходзіць падрыхтоўка да Дня пісьменства.

У сакавіку «Салідарнасць» апублікавала прапановы па падрыхтоўцы Заслаўя да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 7 верасня 2014 года. Адна з іх датычыла пераносу помніка Леніну, які не меў да горада ніякага дачынення. У красавіку на заслаўскіх вуліцах закіпела праца: пачалося масавае ўцяпленне фасадаў на вуліцах Савецкай і Студзянецкай, рамонты прылеглых двароў. У маі пачалі рамантаваць вуліцы Вялікую і Пуцейка. У разгар рамонту ў інтэрнэце з’явіліся паведамленне пра планы Заслаўскага гарвыканкама перанесці помнік на іншае месца.

— Інфармацыя гэтая не адпавядае рэчаіснасці. Помнік Леніну стаіць на сваім месцы і планаў па яго пераносе ў нас пакуль няма, — паведаміла «Салідарнасці» кіраўнік спраў Заслаўскага гарвыканакама Маргарыта Канавалава.

Чыноўніца патлумачыла, што рамонт у горадзе на некаторых участках наспяваў даўно, частка працаў праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі да фестывалю. Яна пацвердзіла інфармацыю пра рамонт даху Спаса-Прэабражэнскай царквы, былога кальвінскага збору. Пра гэта у сакавіку паведамлялі супрацоўнікі мясцовага музею.

Аформленыя па-руску шыльды, пра якія мы пісалі раней, засталіся на сваіх месцах.

У Заслаўі масава ўцяпляюць сцены жылых шматкватэрных дамоў. Вуліца Студзянецкая

Упарадкаваны двор на вуліцы Савецкай

Рамонт на Савецкай

Каля гарадской бальніцы, вуліца Вялікая

Насупраць сярэдняй школы №1 на Савецкай. У самой школе таксама адбываецца рамонт

На вуліцы Пуцейка

На вуліцы Пуцейка

Да фестывалю плануюць адрамантаваць дах Спаса-Прэабражэнскай царквы

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)