Общество
Анастасія Зелянкова

Як снарадамі ўпрыгожылі касцёл

Сёння ў аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — адзін з самых вялікіх храмаў Беларусі — касцёл у Відзах.

Касцёл Раства Дзевы Марыі. пас.Відзы, Браслаўскі раён. Фота з сайта //tomkad.livejournal.com/

Касцёл Раства Дзевы Марыі (часам яго таксама называюць Касцёлам Найсвяцейшай Троіцы) старым не назавеш. Ён будаваўся ў 1909-1914 гадах па праекту віленскага архітэктара Вацлава Міхневіча. Аднак гісторыя гэтага храма не менш багатая, чым у яго старажытных суродзічаў. Падчас першай сусветнай вайны з-за свайго высокага сілуэта (76 метраў) касцёл стаў выдатнай мішэнню для артылерыйскіх снарадаў. Нават сёння бачныя прабоіны ад абстрэлу. Дарэчы, два з такіх снарадаў пазней былі спецыяльна ўмураваныя ў сцены — так бы мовіць, на памяць.

Фота з сайта //tomkad.livejournal.com/

Другая сусветная вайна таксама пакінула тут свой след. А за ёй і савецкая ўлада. Спачатку ў храме быў арганізаваны склад, зернесховішча, а затым проста спортзал мясцовага вучылішча. У 1989 годзе храм перадалі веруючым, а ў 1994 годзе быў асвечаны Казімірам Свёнткам

Таксама ў праекце

Чаму ў Тураве крыжы растуць?

Як беларус у заклад замак рэстаўраваў

Адкуль у Радзівілаўскім летапісу голы мужык?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)