Общество
Анастасія Зелянкова

Як беларус у заклад замак рэстаўраваў

У аб’ектыве праекту «Ілюстраваная гісторя» — Любчанскі замак.

Любчанскі замак. в.Любча, Гродзенская вобласць. Фота з сайта photoclub.by

Турысты, якія наведваюць знакаміты Наваградскі замак, часам і не здагадваюцца, што зусім недалёка знаходзіцца не менш цікавы помнік гісторыі. Любчанскі замак яшчэ дзесяць гадоў таму быў настолькі малавядомы, што нават не стаяў у чарзе на рэстаўрацыю.

Назіраючы, як бурацца сцены радзівілаўскай крэпасці, ураджэнец Любчы Іван Пячынскі вырашыў выправіць гэтую крыўдную акалічнасць. Ён пайшоў у заклад, што сваімі сіламі без капейкі бюджэтных грошай зможа падняць з руін старажытны замак. З таго часу штовесну ў Любчу з’язджаюцца валанцёры з Аўстрыі, Польшчы, Латвіі, Германіі, Расіі і, вядома ж, Беларусі.

Думаецца, замак, які быў пабудаваны ў 16 стагоддзі, перабудоўваўся ў 19-м і разбураўся ў 20-м, у 21-м канчаткова адродзіцца з небыцця.

Таксама ў праекце

Адкуль у Радзівілаўскім летапісу голы мужык?

Як куры дапамаглі пабудаваць самы прыгожы храм Беларусі

Шклоўскі сэкс-сімвал

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)