Шклоўскі сэкс-сімвал
Сёння ў аб’ектыве праекта “Ілюстраваная гісторыя” — Шклоўскі ідал.
Магчыма, многія яшчэ з урокаў гісторыі ў школе памятаюць пра Шклоўскага ідала, знойдзенага ў 1963 годзе каля Шклова. Аднак ёсць і тое, пра што не раскажуць настаўнікі сваім вучням, распавядаючы пра гэтае паганскае боства Х ст.
Справа ў тым, што некаторыя даследчыкі бачаць у Шклоўскім ідале выразны фалічным сімвал. Такія камяні паўсюдна раскіданыя па Беларусі і дагэтуль папаўняюць калекцыі археолагаў. Што не дзіўна — атаясамліванне цэнтральнага бога з мужчынскім дзетародным органам было натуральным для старажытнага светаўспрымання паганцаў. І старажытнаіндыйскі Шыва, і егіпецкі Асірыс адлюстроўваліся ў выглядзе вялізнага фаласа, а ў самым вядомым свяцілішчы Эрота, якое знаходзілася ў Феспіях, беатыйцы шанавалі яго ў выглядзе простага фалічнага слупа.
Шматлікія стоды, якія дайшлі да нас з паганскіх часоў, не дазваляюць нават засумнявацца ў першапачатковай задуме старажытных майстроў. Пазнавальную форму мае і знойдзены ў Бешанковіцкім раёне каля Асавца драўляны ідал.
Ну а Шклоўскага ідала сёння можна пабачыць у гістарычным музеі на вуліцы Карла Маркса.
Таксама ў праекце
Як звычайны зваршчык ледзь не спаліў напамін пра Панятоўскага
Як еўрапейскі вядзьмак «падарыў» Беларусі самы вядомы прывід
Як капрыз Івана Жахлівага абышоўся сучасным беларусам у 42 тысячы еўра
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное