Бар Рафаэлі ці Іаана Крупа? (галасаванне)

Ізраільская мадэль супраць польскай прыгажуні — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

У свой час Бар Рафаэли хацелі забраць у ізраільскае войска. Аднак мадэль пазбегла тэрміновай службы, дзякуючы, як сцвярджаюць генералы, фіктыўнаму шлюбу. Сёння прыгажуня не толькі рэкламуе купальнікі, але і робіць уласную лінію бялізны. Аматары ж усё чакаюць, калі ж Бар з’явіцца, нарэшце, без гэтых прыгожых вяровачак.

У адрозненні ад яе полька Іаана Крупа мае безліч фотаздымкаў у стылі «ню». Пры гэтым яна таксама вырабляе ўласную лінію бялізны, здымаецца ў кіно («Планета малпаў», «Пракляцце нефрытавага дракона», «Вельмі страшнае кіно-4») і актыўна змагаецца за правы братоў нашых меншых. На адным з плакатаў з яе аголенай выявай значыцца: «Я хутчэй буду хадзіць без адзення, чым апрану футра! » Ніхто і не супраць.

Бар Рафаэлі

Іаана Крупа

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 393 наведвальніка. Перамагла Іаана Крупа —57%:43%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Новую пару «на выбар» мы прапануем 27 кастрычніка а 12-й.

Напярэдадні

Памэла Андэрсан — Джыліан Андэрсан

Кацярына Даманькова — Рыяна

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)