Общество
Анастасія Зелянкова

Як Еўропу Беларуссю пужалі

У аб’ектыве праекта “Ілюстраваная гісторыя “ — малюнак нямецкага мастака пра голад у ВКЛ ў 1571 годзе.

Фота для сайта //starbel.narod.ru прадставіў Алесь Белы. Аўгсбургскі “лятучы лісток” 1571 г. З ласкі цюрыхскай Zentralbibliothek.

Так фантазія нямецкага мастака адлюстравала паведамленне беларускага летапісу. Подпіс пад малюнкам у арыгінале гучыць так: “Жахлівыя, але праўдзівыя звесткі пра страшны голад і мор, якія напаткалі краіну Русь і Літва ў 1571 годзе”.

Гэта быў першы год перамір’я ў Інфлянцкай вайне з Масквой пасля 13 год няспынных баявых дзеянняў. Але і ён не прынёс палёгкі для жыхароў ВКЛ. Пра страшэнны голад, выкліканы недародам, пісалі не толькі беларускія летапісы. Звесткі пра падзеі ў ВКЛ хутка дасягнулі Заходняй Еўропы, і неўзабаве тагачасныя нямецкія газеты, “лятучыя лісткі”, разнеслі іх па ўсім хрысціянскім свеце, суправаджаючы такімі падрабязнасцямі, ад якіх стыла кроў, піша гісторык Алесь Белы.

Падрабязнае натуралістычнае апавяданне пра эпідэмію чумы, масавы канібалізм і іншыя жахі ў аўгсбургскім “лятучым лістку” 1571 г. са збору Яна Якуба Віка суправаджалася маляўніча расфарбаванай гравюрай, якая наіўна, але пераканаўча даносіла да паспалітага еўрапейца ўсю жудасць падзей у далёкіх Літве і Беларусі.

Таксама ў праекце

Праклён для беларусаў

Месца, якое пасварыла гісторыкаў

«Паясы Вітаўта», якія ён не насіў

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)