Класкоўскую пакінулі ў турме

Такое рашэньне прыняў сёньня пракурор. Тэрмін затрыманьня падоўжаны яшчэ на два тыдні — да 29 красавіка. Пра гэта паведаміў сябар Вольгі — Алесь Ліцьвінчык.

17 красавіка адбудзецца яшчэ адно паседжаньне ў справе Вольгі Класкоўскай, на якім будзе вырашана, ці дазволяць ей спатканьні зь іншымі людзьмі. Пакуль яе можа бачыць толькі адвакат.

«Вольга была вельмі ўсьцешаная, калі даведалася, што Міра ўжо ў Беларусі», — кажа Алесь Ліцьвінчык.

Адвакат Класкоўскай Ханс Брэдбэрг: «Так, яшчэ два тыдні Вольга правядзе ў турме, пакуль доўжыцца расьсьледаваньне. Стан яе прымальны, хоць яна ў турме, і гэта нявесела».

Адвакат сказаў, што, магчыма, пасьля заўтрашняга паседжаньня ен зможа апавесьці новыя дэталі ў справе Вольгі.

29 красавіка бок абвінавачаньня мусіць прадставіць дастатковыя доказы для таго, каб справа Вольгі Класкоўскай трапіла ў суд.

Беларускую эмігрантку Вольгу Класкоўскую затрымалі 30 сакавіка ў Швэцыі па падазрэньні ў замаху на забойства мужа. Ей пагражае ад 2 да 12 гадоў турмы.

Также на эту тему:

Рапарт паліцыі: Класкоўская прымала алькаголь і таблеткі

Ольга Класковская: «Чищу снег с крыш стокгольмских домов»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)