Общество

У Вялейцы падчас народных гулянняў затрымалі сабаку (фота)

У Вялейцы вечарам 6 ліпеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі восем чалавек і сабаку. Арыштоўвалі ўсіх, хто імкнуўся патрапіць на плошчу.

Як паведамляе vialejka.org, былі затрыманыя Аляксей Сюдак кіраўнік Менскай абласной арганізацыі БНФ, Уладзімір Малярчук кіраўнік Менскай абласной арганізацыі БНФ, Міхась Кулеш, Дзмітрый Капцюг, Аляксей Пасынкаў, і яшчэ 3 чалавекі, двое з якіх прыехалі ў госці на вялейскае Купалле. Затрыманых спрабавалі абвінаваціць у арганізацыі мітынгу.

Дзмітрыя Капцюга 7 ліпеня, выклікаюць у суд – нібыта ён лаяўся матам.

Вось як пракаментавалі падзею на сайце nn.by:

«Сабачка не выконваў патрабаваньням, лаяўся матам, выгукваў антыдзяржаўныя лёзунгі, нахабна ўсьміхаўся, пляскаў у далоні. Карацей, поўны адмарозак.»

«Только что на воровской сходке, собака Чен назначена смотрящей по Вилейке»

«Это абсурд какой-то. В следующий раз пусть заберут кошку.»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)