Общество
Ягор Марціновіч, «Наша нiва»

«Лукашэнку» можна садзіць (фота)

Бел-чырвона-белыя гладыёлусы, названыя ў гонар кіраўніка Беларусі, разыходзяцца ў нашай краіне на ўра.

«Лукашэнку» можна садзіць

Запамінальную назву новаму сорту гладыёлусаў масквіч Юрый Ушакоў прыдумаў яшчэ ў 2006 годзе. Прычым гучнае беларускае найменне атрымала не абы-якая кветка! У рэгістрацыйным апісанні «Аляксандра Лукашэнкі» пазначана: белы гладыёлус з чырвонымі пражылкамі.

Зрэшты, і найменням іншых сартоў расійскага кветачніка не бракуе арыгінальнасці. Сярод выведзеных ім гладыёлусаў сустракаюцца «Легенда пра каханне», «Аранжавы жнівень», «Героям Сталінграда», «Праваслаўнае свята».

Часопіс «Гаспадыня» ўпэўнівае, што менавіта «Лукашэнка» стаў адным з самых папулярных у Беларусі.

Садавод Людміла Курэйка з Пружанскага раёна яго называе найлепшай навінкай. Як і астатнія гладыёлусы, «Аляксандр Лукашэнка» непатрабавальны. Яго можна вырошчваць на лецішчы.

Кожны сорт мае свой умоўны нумар. Напрыклад, «Аляксандр Лукашэнка» — 401,С. Якое значэнне маюць гэтыя лічбы, растлумачыў мінскі садавод Іван Нічыпарук:

– З першай лічбы кода можна зразумець, што гладыёлус буйны (12‑14 см у дыяметры), наступныя дзве расказваюць пра бела-чырвоны колер. «Аляксандр Лукашэнка» мае катэгорыю «С», значыцца, ён расцвітае праз сярэдні тэрмін, 86‑90 дзён. У суквецці 20 бутонаў, 8 альбо 9 з іх адкрытыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)