Политика
Марина Светлова

Статкевіч заклікаў пачаць акцыю пратэсту ў панядзелак з прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта

22 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі плануюць правесці чарговы мітынг у Менску супраць прэзідэнцкага указу № 222. Месца мітынгу — Кастрычніцкая плошча, пачатак а 12-й гадзіне.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі і палітвязень Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў, што падтрымлівае гэты мітынг, але прапаноўвае перад яго пачаткам прыйсці да прыёмнай прэзідэнцкай адміністрацыі (уваход у адміністрацыю з боку вуліцы Кірава каля «Прэзідэнт-гатэлю») і прынесці з сабой заявы з патрабаваннем адмены ўказу 222, адмовы ад абмежаванняў на атрыманне і асабісты ўвоз рэчаў з-за мяжы, а таксама зніжэння коштаў паслуг ЖКГ.

— Заявы можна і не аддаваць, але варта прыйсці адначасова, каб самым фактам нашага массавага прыходу мы маглі паказаць нашую нязгоду са спробай улады за наш кошт ліквідаваць наступствы свайго бязглуздага кіравання эканомікай. У іх ёсць шмат іншых спосабаў зэканоміць. Напрыклад, скараціць колькасць дармаедаў ад улады, — піша палітык.

На яго думку, спроба ліквідацыі ІП, “абмежаванні на атрыманне з-за мяжы танных і якасных тавараў, усё новыя падаткі, рэзкі рост паслуг ЖКГ - гэта яшчэ толькі пачатак рабаўніцтва народа”.

— Пакуль мы трываем, гэты будзе забіраць у нас усё больш. Пара яго спыняць. Для пачатку яму трэба давесці, што з намі так больш нельга.

Палітык адзначае, што сам прыйдзе туды а 12-й гадзіне.

— Пасля таго, як сваім масавым прыходам да будынку яго адміністрацыі, мы выкажам "прэзідэнту" сваё стаўленне да яго палітыкі, можна будзе перайсці на Кастрычніцкую плошчу і ўзяць удзел у мітынгу, — упэўнены Статкевіч. — Калі мы будзем маўчаць і пакорліва аддаваць сваё, то яны забяруць усё.

Нагадаем, першая публічная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў адбылася ў мінулы панядзелак 15 лютага. У ёй узялі ўдзел каля 800 чалавек.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)