«Мы ня верым, што з нашым Ромам такое магло здарыцца»
Сваякі Рамана Серадзінскага, які быў на борце самалёта, сказалі Радыё Свабода, што ня могуць пацьвердзіць гібелі Рамана і спадзяюцца на лепшае.
Жонка брата Рамана Серадзінскага Юліяна Елагіна распавяла Радыё Свабода, што маці Рамана яшчэ не паведамлялі пра магчымую гібель сына.
Міністэрства замежных справаў Беларусі пацьвярджае, што на борце самалёта рэйсу «Шарм-эш-Шэйх — Санкт-Пецярбург», які разьбіўся ў небе над Эгіптам, мог быць беларус.
Мяркуючы па інфармацыі ў сацыяльных сетках, Раман Серадзінскі нарадзіўся ў Клічаве (Магілёўская вобласьць), дзе і скончыў школу. Пасьля Раман вучыўся ў Магілёўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. У сярэдзіне 2000-х Раман зьехаў у Санкт-Пецярбург, дзе пераходзіў з працы на працу. На ягонай старонцы вКонтакце пазначана, што цяпер ён быў уладкаваны ў кампаніі «Аліянс».
Самалёт расейскай авікампаніі «Кагалымавія» зьнік з радараў неўзабаве пасьля вылету з Шарм-эш-Шэйху сёньня раніцай. Мясцовыя СМІ передаюць, што ён разьбіўся на Сынайскай паўвысьпе ў Эгіпце. Інфармацыю пра крушэньне пацьвердзілі ў офісе прэм’ер-міністра Эгіпту. На борце знаходзіліся 224 чалавекі, у тым ліку 217 пасажыраў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное