Лица
Сямён Цыбульскі, «Наша Ніва»

Сацыёлаг Алег Манаеў пабраўся шлюбам з Марынай Багдановіч

Гэта адбылося 18 ліпеня. Вяселле пара сыграла ў штаце Тэнэсі (ЗША).

Фота з фэйсбука Марыны Багдановіч

Алег Манаеў – прафесар сацыялогіі. Яму 63 гады. Ад 1992 ён кіруе Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД). У 2005 Вярхоўны суд ліквідаваў НІСЭПД, з гэтага часу ўстанова зарэгістраваная ў Літве.

Марына Багдановіч у мінулым актывістка АГП. Яна ўдзельнічала ў галадаўцы дэпутацкай групы «Рэспубліка» ў 2004 годзе. Апошнія гады жыве за мяжой.

«Я думаю аб маім любімым мужы. Пра тое, што калі б я ведала, што сустрэчу такога Мужчыну, як Алег, то ўсе свае 52 гады чакала толькі б яго. Проста чакала. Любыя сяброўкі, сябры-мужчыны, паненкі і матроны, Мужчыны - з вялікай літары, як і каханне — яны дакладна ёсць на нашай велізарнай зямлі. І нам не вядома, як Божачка распарадзіцца нашым лёсам. Не спяшаецеся. Адзін, адзіны і самы лепшы абавязкова з'явіцца ў вашым лёсе», - напісала Марына Багдановіч на старонцы ў фэйсбуку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)