«Ахроменка раскрываў для нас змрочны сусвет нашага мінулага»

9 лістапада на 54-м годдзе жыцця памёр пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка. «Салідарнасць» сабрала развітальныя словы яго сяброў і калегаў.

Зміцер Дрозд, гісторык: «Очень грустная новость, в которую вчера не хотел даже верить. Владислав очень много сделал для исследования украинских архивов СБУ, выискивая там судьбы репрессированных белорусов и интересные документы. Мы потеряли настоящего труженика и заменить его некем.

В таком случае всегда важно спасти и опубликовать его архивные находки. Но как это часто бывает, заниматься этим некому. В чужих черновиках, особенно если они в тетрадках, разобраться часто бывает невозможно и нужен труд по-настоящему любящего человека. А таких чаще не находится.

Это редкое счастье для исследователя, если после смерти твои находки кто-то доведёт до ума и публикации. Знаю людей, которые десятилетиями ходили в архивы, но так ничего и не опубликовали из своих находок. Умерли. Всё найденное погибло, так как оказалось никому не нужным. Главный девиз всех исследователей: Memento mori. Огромная потеря для всех нас!»

Андрэй Стрыжак, гомельскі грамадскі актывіст: «Учора ў Беластоку памёр адзін з тых людзей, якія не толькі стваралі фантастычны сусвет беларускай літаратуры, але яшчэ і раскрывалі для нас змрочны сусвет нашага мінулага.

Уладзіслаў Ахроменка апошнія гады даследваў архівы ўкраінскага КДБ, паказваў і называў імёны тых, хто нішчыў нашую культуру і будучыню, хто забіваў і катаваў такіх, як сам Уладзіслаў. Гэта праца, якая выснажвае і высмоктвае з даследчыка жыццё, бо вельмі шмат болю і чалавечых пакутаў у гэтых дакументах. Уладзіслаў вельмі шмат часу праводзіў у гэтых пачварных архівах, нібыта спяшаўся паспець дарабіць важную справу.

Як Індыяна Джонс з ліхтарыкам, ён хадзіў між сцелажамі са скрынямі архіўных спраў, у кожнай з якіх ляжыць чарговы вусцішны напамін пра нашае людажэрнае мінулае, аформлены ў сухія справаздачы з пазнакай «секретно». І кожная з гэтых скрыняў змяшчае ў сабе імёны катаў і ахвяраў, якія раскрываў Уладзіслаў. Рабіў іх знову вядомымі свету. Павяртаў з нябыту памяць пра людзей.

Нажаль не дарабіў. Не паспеў.

Апошні раз мы спісваліся з Уладзіславам наконт запісу дыскусіі пра культуру на Белсаце, але ў яго быў самалёт, у мяне цягнік, і мы дамовіліся што, вернемся да гэтай размовы пазней.

Ужо не вернемся. Спачывай спакойна. Спачуванні сям’і».

Ігар Кузняцоў, гісторык, даследчык сталінскіх рэпрэсій: «Вечная память славному сыну белорусского народа. Искренние соболезнования родным и близким».

Ігар Бараноўскі, гісторык і краязнаўца з Брэста: «Як шкада! Вечная памяць! Дзякуй Уладзіславу Ахроменка за тое, што пасьпеў зрабіць! Шырыя спачуваньні сям’і!»

Віктар Шніп, паэт: «У Беластоку памёр Уладзіслаў Ахроменка. Пра гэта даведаўся ўчора позна вечарам, таму амаль не спаў. Узгадалася, як у 2006 годзе ён з сябрамі быў у нас дома і мы святкавалі Каляды. У нашым сямейным альбоме Уладзіслаў напісаў: «Заўсёды рады выпіць за тое, каб «Літаратурнае прадмесьце» стала як мінімум сталіцай нашай краіны! Дзякуй шаноўным сп. Людміле і сп. Віктару за беларускую гасьціннасьць і цудоўныя Каляды! 08 студзеня 06 г. Уладзіслаў Ахроменка (Фр. Хлус)».

І сёння ў маёй галаве гучаць галасы калядоўшчыкаў, што сабраліся ў нас, але найбольш яскрава чуецца голас Уладзіслава. І я слухаю яго і, мне здаецца, што ён зараз распавядзе ўжо з неба пра прычыны свайго нечаканага сыходу ад нас…»

Яўген Меркіс, журналіст, страшыня гомельскай арганізацыі «Талака»: «Бясконца шкада, што сыйшоў у лепшы свет вядомы беларускі пісьменнік, журналіст і краязнаўца Ўладзіслаў Ахроменка.

Ён заўжды ўмеў вельмі трапна падмеціць нейкія вызначальныя факты ў мінулым і данесці іх да нас. Яго істотным дасягненнем была публікацыя і матэрыялаў пра чэкістаў ды іх «дасягненні», якія ён пісаў у адкрытых цяпер архівах украінскага КДБ.

Я ж ведаў яго як пісьменніка з вельмі файным пачуццём гумару і краязнаўцу, бо па родным Гомлі ён ведаў бясконца шмат цікавых гісторый, якія перадавалі дух эпохі як нішто іншае.

Вырашыў прыгадаць, як мы з ім запісалі вельмі неардынарны выпуск пра містычны горад над Сожам.

Бывайце, спадар Уладзіслаў! Мае спачуванні сваякам і блізкім».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)