«Вопыт падказвае: ўсё адно знясуць, зваротную сувязь парушыла, нас проста не чутно»

Віктар Марціновіч – пра верагодны хуткi знос Асмолаўкi.

«Часам узнікае ірацыянальнае адчуванне, што адзіны шлях захаваць нешта каштоўнае ў гэтым горадзе - катэгарычна забараніць сабе гэта любіць (Асмолаўку, Трактаразавадскі, Чырвонаармейскую), - пiша ён у Facebook. - Па-будысцку прыпыніць усякую пяшчоту да месцаў. Забыцца на тое, як прыемна было сёрбаць каву з пластыкавага кубачка на выхадзе з Асмолаўскага гастранома. Вопыт падказвае: ўсё адно знясуць, бо апетыты ўзрастаюць, зваротную сувязь парушыла, нас проста не чутно.

Дык хаця б горыч сыйдзе.

Але як забыцца на тую каву? На шамаценне лісця ў трактаразаводскім парку, які хутка абсадзяць гмахамі? Ці не гэтая пяшчота робіць нас людзьмі?»

Власти все-таки решили снести историческую часть Минска – Осмоловку

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)