У Мiнску прайшла акцыя «забароненых» дзядоў-маразоў

Днём удзельнікі акцыі, а гэта некалькі чалавек у строях Дзеда Мароза на інвалідных вазках, сабраліся каля парку Чалюскінцаў.

Бліжэй да вечара яны паспрабавалі далучыцца да афіцыйнага шэсьця дзядоў-маразоў, якое адбываецца ў Менску. Спачатку супрацоўнікі АМАПу ім заміналі, пасьля дазволілі прайсьці.

Акцыя мае на мэце прыцягнуць увагу да праблемаў людзей зь інваліднасьцю.

З дапамогай магіі Каляднага цуду і сілы сучаснага мастацтва мы хочам прыцягнуць максымальную ўвагу да праблемы ізаляцыі 545 500 тысяч людзей, — заявілі арганізатары, прадстаўнiкi Fortinbras — тэатральнай лябараторыi пры Беларускім свабодным тэатры.

«Як часта мы бачым невідушчых людзей ці людзей з абмежаванымі магчымасьцямі зроку на вуліцах гораду? Чалавека з праблемамі руху ці абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі? Ці бачым мы іх увогуле? Калі мы зусім не сустракаем іх, ці гэта азначае, што людзей з інваліднасьцю няма ў Менску?», — піша Fortinbras у прэс-рэлізе.

Летась людзям у вазках забаранілі ўдзельнічаць у парадзе Дзядоў Маразоў.

«У мэтах бясьпекі», — як патлумачылі ў Менгарвыканкаме. Сёлета яны паспрабавалі атрымаць афіцыйны дазвол, але гэта аказалася надзвычай складана. Удзень удзельнікі акцыі сабраліся каля парку Чалюскінцаў у цэнтры Менску і мяркуюць праверыць горад на «даступнасьць сьвята». Бліжэй да вечара яны паспрабавалі далучыцца да афіцыйнага шэсьця дзядоў-маразоў, якое адбываецца ў Менску. Спачатку супрацоўнікі АМАПу ім заміналі, пасьля дазволілі прайсьці.

У выніку сямі тэлефонных размоваў, 35 спробаў тэлефанаваньня і 40 хвілінаў размоваў, на што пайшло 5 поўных дзён і два тыдні, яны атрымалі адказ: «Сьпіс удзельнікаў ужо складзены».

Арганізатары заклікаюць усіх не заставацца абыякавымі і «выклікаць Рэвалюцыю салідарнасьці ў нашых сэрцах».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)