Стала вядома, у чым падазраюць філосафа Мацкевіча
Уладзіміра Мацкевіча падазраюць ва ўдзеле ў мітынгах.
Як стала вядома Нашай Ніве, Уладзіміра Мацкевіча падазраюць у арганізацыі ці ўдзеле ў дзеяннях, што парушылі грамадскі парадак, па «народным» арт. 342 КК. Допыт у якасці падазраванага не праводзіўся.
Ператрус праводзілі па месцы жыхарства і па месцы рэгістрацыі. Сілавікі забралі ўсе электронныя носьбіты інфармацыі, некаторыя дакументы.
Адвакат Дзмітрый Лазавік звяртае ўвагу, што з Мацкевічам праводзілі «аператыўную размову», падчас якой яму неналежным чынам патлумачылі яго правы. Катаванняў з боку сілавікоў не было.
Па словах адваката, Уладзімір адчувае сябе нармальна, бадзёрасць і пачуццё гумару не страціў. Віну не прызнае, свой цяперашні стан успрымае па-філасофску.
В Беларуси плюс два новых политзаключенных — Татьяна Водолажская и Владимир Мацкевич
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное