Лица

«З’язджаць на хутары — гэта імпатэнскі двіж нейкі»

Днямі мы заехалі ў госці да лідэра «свежазабароненага» берасцейскага гурта «Дай дарогу!».

Юры Стыльскі распавёў Generation.by пра тое, як бацюшка, з якім яны разам некалі панкавалі, цяпер чысціць яму мозг, чаму Менск — гэта вялікая вёска, а Берасце — еўрапейскі горад, чаму з’язджаць на хутары — гэта «імпатэнскі двіж нейкі», чаму плачуць супрацоўнікі «Еўраопт», як уцячы з лабірынтаў РАУС, навошта ў пакоі патрэбная вялікая груша і каму з берасцейскага гарвыканкаму пара ісці даіць кароваў.

***

Прыйшлі ў госці да Юрыя Стыльскага мы вельмі рана. Сталі каля дзвярэй і зрабілі некалькі глыбокіх удыхаў-выдыхаў, бо не кожны дзень мы ходзім у госці да вядомых на ўсю Беларусь панкаў, хто ведаў, як нас маглі сустрэць. Дзверы адчыніліся, і перад намі паўстала постаць Юрыя Стыльскага, у такі ранні час ён выглядаў вельмі бадзёра, на твары свяцілася абаяльная ўсмешка.

«Распарадку дня не маю ніякага. Бывае прачынаюся а 9-й, бывае аб 11-й. Не люблю, калі позна прачынаешся і няма паловы дня. А вось калі прачнешся рана — зробіш шмат, дык такі маленькі гонар з’яўляецца.

Вось на днях я прачнуўся вельмі рана і матулі кран рамантаваў».

Працяг глядзіце тут.