Лица
Мікола Бугай, «Наша Ніва»

З`явіўся саўндтрэк да фільма «Жыве Беларусь» (вiдэа)

У Сеціве з'явіўся саўндтрэк да фільма «Жыве Беларусь». Песню «Краіны няма» напісаў культавы спявак Лявон Вольскі.

Фільм «Жыве Беларусь» стане першай паўнаметражнай стужкай аб нашай краіне, якую пабачыць сусветны глядач. Стужка ў мастацкай форме апавядае пра нацыянальна-вызвольны рух у Беларусі.

Для генерала краіна — вайна.
Для нефармала краіна — чума.
Для радыкала краіна — турма.
Але для большасці краіны няма.

Для панславіста краіна адна.
Для сатаніста краіна — труна.
Для гітарыста краіна — струна.
Але для большасці краіны няма.

Вярні жыццё сваёй краіне,
Яна ў сне халодным гіне!
Вярні жыццё сваёй зямлі,
Яе сівыя снягі замялі.

Для нелегала краіна — зіма.
Для адмірала краіна — карма.
Для выкідалы краіна — карчма.
Але для большасці краіны няма.

Вярні жыццё сваёй краіне,
Яна ў сне халодным гіне!
Вярні жыццё сваёй зямлі,
Яе сівыя снягі замялі.

Вярні жыццё сваёй краіне,
Яна ў сне халодным гіне!
Вярні жыццё сваёй зямлі,
Масты спалі і зямлю асвятлі.

Стужка заснаваная на рэальных падзеях, пераасэнсаваных сцэнарыстамі, каб гісторыя беларускага юнака-музыкі стала зразумелая на ўсіх кантынентах.

Над фільмам працавалі Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal+. Сусветны дыстрыбуцыяй фільма «Жыве Беларусь» займаецца італьянская кампанія Intramovies. Viva Belarus — так будзе гучаць назва фільма ў сусветным пракаце. 19 красавіка фільм выйдзе ў Польшчы. Улетку запланаваны выхад кіно на тэлебачанні.

Рэжысёр фільма — Кшыштаф Лукашэвіч, адзін са сцэнарыстаў — беларускі актывіст і журналіст Франак Вячорка. Акурат ягоная гісторыя службы ў войску легла ў аснову сюжэта. Галоўны герой фільма — рок-музыка Мірон, гурт якога трапляе ў «чорны спіс», а сам ён — у войска. Яго допісы ў інтэрнэт-блогу, дзе ён раскрывае цёмныя бакі жыцця ў казарме, выклікаюць «вэб-рэвалюцыю». Ролю рок-музыкі Мірона Захаркі выканаў рэпер Зміцер (Вінцэнт) Папко. Народжаны ў Івацэвіцкім раёне, ён вучыўся ў БДУ на журфаку, а пасля выбраў мастацкую кар'еру.

У фільме зняліся таксама акцёры Дзяніс Тарасенка, Алесь Малчанаў, Раман Падаляка, Анатоль Кот, шоўмэн Аляксандр Памідораў, польская зорка Караліна Грушка выконвае галоўную жаночую ролю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)