Общество
Алесь Кудрыцкі, Таццяна Гаўрыльчык, «Наша Нiва»

Зянон Пазняк. Вяртанне на радзіму

Імя Зянона Пазняка і цяпер, праз шмат год пасля яго ад’езду з Беларусі, выклікае ў людзей моцныя эмоцыі — ад шчырага захаплення да лютай нянавісці. Тым не менш, многія, асабліва моладзь, ведаюць пра гэтага чалавека досыць мала. Хто ён такі, Зянон Пазняк? Што за чалавек? Якія рэчы для яго галоўныя ў гэтым жыцці?

Летась мы звярнуліся да Зянона Пазняка і прапанавалі яму выказацца на любую важную для яго тэму. На падставе гэтай гутаркі мы задумалі стварыць фільм, які будзе ілюстраваць яго думкі.

«Давайце павандруем па Віленшчыне», — прапанаваў Зянон Пазьняк.

Зянон Пазняк нарадзіўся ў Суботніках, невялікім мястэчку, размешчаным каля самай мяжы Беларусі і Літвы. Натуральна, у той час ніякай мяжы там не было. У маладосці Зянон Пазняк кожны год вандраваў ад Суботнікаў да Вільні праз мястэчкі і вёскі.

Сёння паміж малой радзімай Зянона і Вільняй — мяжа. Суботнікі засталіся па беларускі бок, асатняя, большая частка шляху – па літоўскі. Гэтая зямля — terra incognita для сучасных беларусаў. Дык давайце выправімся ў вандроўку па ёй разам з Зянонам:

Мапа вандроўкі:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)