Профсоюзы

Зварот Рады прадстаўнікоў БНП у падтрымку Украіны

Рада прадстаўнікоў Беларускага Незалежнага прафсаюза падтрымала Украіну ў яе барацьбе за незалежнасць.

Зварот змешчаны на сайце.

ЗВАРОТ

Паважаныя грамадзяне Украіны!

Мы падтрымліваем барацьбу ўкраінцаў за незалежнасць краіны, за яе непадзельнасць. Мы разумеем з якімі цяжкасцямі сутыкнуўся народ і якія перашкоды трэба пераадолець, каб выйсці на еўрапейскі шлях. На шлях дэмакратыі, законнасці, справядлівасці і дабрабыту. Шлях у будучыню!

Прыйшоў час стаць сапраўды незалежнай краінай, адстаяць адзінства краіны ўсемі магчымымі сродкамі. Адваротнага кірунку няма.

Грамадзяне павінны адстойваць, абараняць суверэнітэт і адзінства сваёй дзяржавы. Гэта не падабаецца невялічкай частцы здраднікаў, якая знішчаюць нацыянальныя сімвалы Ўкраіны і ўзброенна захопліваюць дзяржаўныя ўстановы. Яны павінны панесці пакаранне ў адпаведнасці з законам. У гэты складаны час сапраўдныя грамадзяне павінны аб’яднацца і вырашыць непростыя надзённыя пытанні.

Жыве незалежная і адзіная дзяржава! Слава Украіне!

Рада прадстаўнікоў Беларускага Незалежнага прафсаюза

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)