Зубры, рысь, замкі і палацы. МУС прэзентавала іміджавы ролік па-беларуску
Ролік апублікаваны на YouTube міністэрства ўнутраных спраў.
Іміджавы ролік — сімбіёз творчасці некалькіх калектываў — упершыню быў прадэманстраваны на святочным канцэрце, прысвечаным Дню міліцыі, 4 сакавіка ў гэтым годзе, — гаворыцца ў анатацыі да роліка на YouTube. Прэзентацыя відэа адбылася таксама на XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі».
У роліку прадстаўленыя асноўныя сімвалы міліцэйскіх падраздзяленняў — рысь, зубр, сава, коршун. На відэа міліцыянты знятыя на фоне замкаў у Лідзе, Міры і Навагрудку, каля палаца ў Нясвіжы, ў Брэсцкай крэпасці.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное