Общество
Зінаіда Цімошак, Новы час

«Зрабілі з вёскі гета»

Звычайныя жыццёвыя клопаты ператвараюцца тут у невырашальныя праблемы. Не кожны раз з-за ямін на дарогах даязджае аўтакрама. Маршрутныя таксоўкі таксама абмінаюць гэты «мядзвежы вугал». Паліклініка і пошта недасягальны для мясцовых жыхароў. Нават указальнік з назвай вёскі — і той адсутнічае.

У вёсцы Яўсеевічы нават у зімовы час пражываюць каля 60 чалавек. У летні час насельніцтва павялічваецца ў два разы.

Набор сацыяльных стандартаў нічым не адрозніваецца ад іншых «неперспектыўных вёсак»: парэпаны старадаўні асфальт да вёскі, вялізныя яміны ў самой вёсцы, галоўная вуліца з абодвух бакоў абрасла непраходнымі джунглямі.

Маўклівы сведка вясковага запусцення — электрычны транфарматар. Месца вакол яго настолькі зарасло, што электрыкі могуць трапіць сюды толькі праз агарод. Фота аўтара

Ад жыхароў вёскі можна пачуць толькі скаргі.

— Выклікалі нядаўна «хуткую дапамогу» адной бабулі з Капыля. Дарэчы, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, — распавядае Ларыса Крот. — Дык «хуткая дапамога» не хацела ехаць. «Ой, у вас там такая дарога, машына трасецца, падвескі толькі ляцяць». А яшчэ гавораць пра клопат пра ветэранаў, якіх ужо мала засталося.

Па словах Ларысы Крот, сельскагаспадарчае прадпрыемства перакапала ўсе дарогі, якія вядуць у лес і на рыбалку.

— Зрабілі з вёскі нейкае гета, — працягвае Ларыса.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)