Скандалы

Зьняволеных журналістаў «Свабоды» затрымалі да 10 дзён

Супрацоўнік менскага ізалятара на завулку Акрэсьціна паведаміў родным, што журналісты Свабоды Алег Грузьдзіловіч і Алесь Дашчынскі, якіх летась пазбавілі акрэдытацыі МЗС, затрыманыя да 10 дзён. Інфармацыі пра іншую зьняволеную Іну Студзінскую няма.

Справу вядзе ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Менску. Адвакатаў па-ранейшаму ніхто нікуды ня выклікаў і нічога не паведамляў, хоць яны даслалі паведамленьні пра абарону.

Журналістаў Алега Грузьдзіловіча, Іну Студзінскую, Алеся Дашчынскага, якія шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, затрымалі 16 ліпеня. У іх кватэрах правялі вобшукі. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюцца журналісты.

Кіраўнік Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай зрабіў заяву з нагоды затрыманьня журналістаў:

«Арышт Алеся Дашчынскага з РСЭ / РС — як і арышты яго калег Алега Грузьдзіловіча, Іны Студзінскай і многіх іншых незалежных беларускіх журналістаў — зьяўляецца апошнім яркім сьведчаннем адчаю Аляксандра Лукашэнкі. Гэтыя бесьперапынныя напады на журналістаў, якія служаць народу Беларусі, не схаваюць праўду аб тым, што адбываецца ў краіне. Алесь і яго калегі павінны быць неадкладна вызваленыя».

В Беларуси продолжается зачистка медиаполя. Что известно на утро вторника

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(6)