Политика
Любоў Лунёва, ”Радыё Свабода”, фота Хартия-97

Зьняволены фігурант "працэсу 14-ці" Аляксандар Баразенка абвясьціў галадоўку

Пра гэта паведаміла "Свабодзе" маці Аляксандра Алена Баразенка. Зьняволены фігурант "працэсу 14-ці" мае намер трымаць галадоўку, пакуль яго не вызваляць.

Чацьвёра пакараных у так званай “справе 14-ці” — Аляксей Бондар, Міхаіл Пашкевіч, Арцём Дубскі і Павал Вінаградаў накіравалі старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу і генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу ліст, у якім просяць перагледзець судовую справу.

Актывістаў пакаралі абмежаваньнем волі, абвінаваціўшы іх у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня.

Падпісанты ліста зьвярнулі ўвагу на выказваньні кіраўніка дзяржавы, які абвінаваціў судзьдзяў Цэнтральнага суду ў спрыяньні карупцыі. Двое зь іх — Алена Ільіна і Валеры Есьман — разглядалі “справу 14-ці”.

Міхаіл ПашкевічМіхаіл Пашкевіч патлумачыў, якія мэты ставілі перад сабой падпісанты:

“Першая — вызваленьне Аляксандра Баразенкі, які знаходзіцца за кратамі. Мы зьвяртаемся да Васілевіча. Як да асноўнага заказчыка гэтай справы.

Другая — перагляд нашай справы і спраў палітычных, Таму што, насамрэч, судзьдзі хто? Тыя самыя людзі, якія забруджаныя карупцыяй.

Па-трэцяе, скасаваньне інстытуту палітвязьняў. Колькі можна ствараць палітвязьняў, каб потым гандляваць з Эўропай?!

Гэта адкрыты ліст — яшчэ адно выказваньне нашай пазыцыі. Няхай Сукала і Васілевіч потым паглядзяць у вочы сваім супрацоўнікам. Як яны гэта ім патлумачаць?”.

Арцём ДубскіАрцём Дубскі вымушаны быў папрасіць прытулку ва Ўкраіне. Ён паведаміў “Свабодзе”:

“Калі гэтыя судзьдзі, пра якіх Лукашэнка сказаў, што яны добра паспрыялі разьвіцьцю карупцыі, далі нам такія прысуды, то, можа, варта іх перагледзець, нашы справы і тыя прысуды, якія далі нам гэтыя судзьдзі”?

Павал ВінаградаўПавал Вінаградаў дадаў:

“У зьвязку з тым, што нават кіраўніцтва краіны заявіла, што гэтыя судзьдзі ня маюць нічога агульнага з правасудзьдзем, то мы й вырашылі напісаць гэты ліст. Магчыма, і нам прысуд выносілі нейкім дзіўным спосабам.

Спадзяемся, што да нашага ліста будзе належная ўвага і ня будзе звычайных “адпісак”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)