Общество
Мікіта Недаверкаў, фота Ірыны Арахоўскай, «Наша Ніва»

Знакавы мінскі фантан не працуе і зацвіў

Знакаміты фантан «Купалле» са скульптурамі аўтарства Анатоля Анікейчыка ў парку імя Янкі Купалы у Мінску стаіць закінуты. Гэта шэдэўр у сваім жанры, уключаны ў спіс «100 твораў беларускага мастацтва ХХ стагоддзя», а вада ў ім зацвіла і смярдзіць.

Фантан не чысцілі даўно.

У такую спёку фантан нават не працуе.

Пытанню, чаму фантан у такім стане, у «Зелянбудзе» моцна здзівіліся. Ва ўстанове нават не ведалі, што фантан не дзейнічае.