Общество

Сяргей Гезгала, Наша Нiва

Знайшлося фота «чалавека без вобразу»

Першае праграмнае філасофскае эсэ беларускага нацыянальнага руху называлася «Адвечным шляхам». Напісаў яго ў 1921 годзе 25-гадовы Ігнат Канчэўскі (псеўданім — Ігнат Абдзіраловіч).

Праз паўтара года ён памёр, 26-гадовым. Яго эсэ застаецца актуальным, моладзь па-ранейшаму ім зачытваецца, гэта адзін з любімых твораў для аналізу ў студэнтаў. Рэдкае візіянерства!

«Беларусь — гэта граніца паміж Усходам і Захадам», — пісаў Канчэўскі.

Галоўнай мэтай народа Канчэўскі лічыў дзяржаўную незалежнасць. Адной з галоўных перашкод для раскрыцця людскога патэнцыялу лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб'яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

Аўтар «Адвечным шляхам» доўгі час заставаўся «чалавекам без вобразу». Ягоныя фотаздымкі былі невядомыя. І вось фота знайшлося!

Ігнат Канчэўскі ў 1915-1917 гадах вучыўся ў Маскоўскім ўніверсітэце, гэтае фота паходзіць з яго ўніверсітэцкай справы. Фота знайшоў расійскі гісторык Ігар Барынаў у Цэнтральным дзяржаўным архіве Масквы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(25)