Знайшлі крайняга? Чаму Міхаіл Мархель пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай па футболе
Нядаўна мы іранізавалі над дзіўнай непасрэднасцю футбольнага кіраўніцтва, якое віламі на вадзе намалявала стратэгію выхаду зборнай Беларусі на вядучыя пазіцыі ў Еўропе. Ужо тады было відавочна, што гэтыя стаханаўскія планы на пяцігодку ўшчэнт разаб’юцца аб бязлітасную рэчаіснасць.
Міхаіл Мархель: «страціў» каманду — страціў працу. Фота abff.by
Так, уласна, і адбылося, але ж такой імклівасці ніхто не чакаў. Атрымалася як у Ільфа і Пятрова. «Панікоўскага б’юць!» — «Як, ужо? Нешта вельмі хутка…»
Не паспеў высахнуць атрамант на той самай рэвалюцыйнай канцэпцыі, а нацыянальная зборная ўжо спляжылася так, што зарагатала ўся футбольная Еўропа.
Нашы гаротныя хлопцы, акрыленыя амбіцыйнымі задачамі, паехалі ў госці да бельгійцаў. Ды адгрэблі ад першага нумара сусветнага рэйтынгу такога выспятку, ад якога вушы гараць дагэтуль. Параза 0:8 — з такім буйным лікам зборная Беларусі не прайгравала ніколі. Нават у тыя часы, калі адэкватна ацэньвала свае сілы і не збілася штурмаваць Эверэст.
Мы яшчэ абавязкова вернемся да гэтай гратэскнай гісторыі — разгорнута і падрабязна, у бліжэйшым спартыўным дадатку, які будзе на днях. А цяпер семафорым пра іншае.
Па матывах аглушальнай канфузіі ў бельгійскім Лёвене сістэме рэзка спатрэбілася ахвярная галава. І гэтая галава знайшлася — пасаду галоўнага трэнера зборнай пакінуў Міхаіл Мархель.
Ці сам так вырашыў, ці на дзверы паказаў працадаўца — пытанне другаснае, але цікавае. Навіну пра адстаўку прэс-служба БФФ сфармулявала парытэтна: «Беларуская федэрацыя футбола і галоўны трэнер зборнай Беларусі прынялі ўзаемнае рашэнне аб скасаванні кантракта.
Дзякуем Міхаілу Міхайлавічу за супрацоўніцтва і жадаем поспехаў у далейшай кар’еры». І як тут ні прыгадаць, што яшчэ некалькі тыдняў таму ў Доме футбола прынцыпова інакш ставіліся да прафесійных якасцяў МММ, як скарочана прызвычаіліся называць трэнера журналісты.
У клятай стратэгіі–2021/2028, якую нам наканавана яшчэ доўга ўзгадваць, яму з асістэнтамі дадзеная на дзіва пахвальная характарыстыка: «Сфарміраваны трэнерскі штаб як калектыў аднадумцаў і спецыялістаў высокай кваліфікацыі».
І ніхто на той момант не ведаў, што трэнераў у зборнай засталося на тры дні. Паводле закону жанру, разам з галоўным настаўнікам каманду ў хуткім часе мусяць пакінуць і яго памочнікі. То-бок паступова сыдзе ўвесь «калектыў аднадумцаў».
Нягледзячы нават на тое, што па гарачых слядах, каб месца не пуставала, «выкананне абавязкаў» навесілі на Георгія Кандрацьева — да нядаўніх часоў правую руку галоўнага трэнера.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное