Общество

Таццяна Процька, Новы час

Змове дыктатараў — 80 гадоў. Пакт Молатава — Рыбентропа: як было на самай справе?

Новая, пуцінская версія гісторыі ўключае гонар за «мудрага Сталіна», непавагу да заходніх дэмакратый і зацвярджэнне «права моцнага» ў адносінах да краін-суседзяў.

У Маскве, у Доме Расійскага гістарычнага таварыства, 14 жніўня гэтага года быў прадстаўлены новы выпуск «Весніка Архіва прэзідэнта Расійскай Федэрацыі». Ён атрымаў назву «СССР — Германія: 1932–1941».

Зборнік падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з фондам «Гісторыя Айчыны» і Германскім гістарычным інстытутам у Маскве. У яго ўключаны рассакрэчаныя ў 2006–2015 гадах дакументы з архіва Іосіфа Сталіна і Палітбюро ЦК УсеКП, якія быццам бы даказваюць, што ініцыятарам заключэння пакта Молатава — Рыбентропа была нацысцкая Германія, і што СССР быў вымушаны яго падпісаць для забеспячэння сваёй бяспекі.

Дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін, які прысутнічаў на прэзентацыі, адзначыў, што ў гэтых дакументах, якія тычацца савецка-германскіх перадваенных адносін, Трэці Рэйх прапанаваў Савецкаму Саюзу размежаваць сферы ўплыву. «Не жадаючы весці вайну на два франты, Германія пайшла на беспрэцэдэнтныя саступкі, каб гарантаваць савецкі нейтралітэт у польскай кампаніі», — дадаў Нарышкін, не ўдакладніўшы, на якія менавіта саступкі пайшоў Гітлер.

Новая, пуцінская версія гісторыі ўключае гонар за «мудрага Сталіна», непавагу да заходніх дэмакратый і зацвярджэнне «права моцнага» ў адносінах да краін-суседзяў. Усё гэта не столькі пра мінулае, колькі пра сучаснасць і будучыню. А як было на самай справе?

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(4)