Комментарии
Зміцер Панкавец, Наша Ніва

Зміцер Панкавец: што я пабачыў і чаго не пабачыў 25 сакавіка?

Што я пабачыў на вуліцах Мінска 25 Сакавіка? Бязмежную смеласць людзей.

На плошчы і вуліцы выскоквалі касманаўты, грукалі дубінкамі па сваіх шчытах, ездзілі бэтээры і вадамёты. Бачыў на свае вочы, як людзей білі па нагах, галовах, спінах. Па чым толькі патрапіць можна.

А што людзі? Я не бачыў нікога, хто б схіляў галаву. Здаецца, цябе б’юць, кідаюць у аўтазакі… Натуральнае жаданне тут было б хутчэй схавацца «ў домік». Але пасля кожнай новай аблавы людзей у шлемах удзельнікі зноў гуртаваліся па двое, па трое, па дзесяцера і ішлі далей.

Чаго я не пабачыў 25 Сакавіка? Дакладна не было страху, не было адчаю. Хто-ніхто, канечне, пытаўся, як жыць далей пасля такога, але гучала гэта без надрыву і без жадання плюнуць на ўсё гэта.

Якія высновы з 25 Сакавіка? Увесці грамадства ў стан шоку і дэпрэсіі, як гэта было ў 2010-2011 гадах, цяпер не атрымаецца. Сілавыя захады застаюцца ўсё яшчэ дзейным сродкам для дэманстрацыі сілы, але не перавагі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)