Зміцер Дашкевіч: «Мільёны людзей 26 гадоў расьцілі Зьвера»

Вядомы актывіст, грамадскі дзеяч піша пра план Перамогі.

— Наглядзеўшыся жахлівых навінаў пра арышты, суды і расправы, ледзь ня кожны цяпер пытаецца: што гэта робіцца і што будзе далей? Я думаю, гэта было ад пачатку зразумела: як толькі сыдзе вуліца, адразу пачнецца зачыстка.

Хоць здаровы розум да апошняга ня мог паверыць, што ў 2021 годзе ў цэнтры Эўропы можа адбывацца тэрор, які па дадзеных праваабаронцаў паставіў Беларусь па ўзроўні свабоды ў адзін шэраг з ваюючым Сектарам Газа. Але гэта адбываецца на нашых вачах: катаваньні на Акрэсьціна і калоніі за журналісцкую працу.

Нават нацыянальны сьцяг, пад якім абвяшчалася Незалежнасьць і ў 1918, і ў 1991, падвяргаецца такому перасьледу, што становіцца вусьцішна: выбітыя вокны, канфіскаваныя машыны і арышты, арышты, арышты. Мэта адна — жудаснымі рэпрэсіямі, якія выклікаюць жах (лацінскае «terror» — страх, жах) застрашыць нас, прымусіць штодня, чытаючы навіны, быць у жаху — гэта і ёсьць тэрор. Наколькі гэта, канешне, магчыма ў 2021 годзе ў цэнтры Эўропы.

Я і сам баюся: іду ў Курапаты, дык пішу на працы тэстамент і зьбіраю рэчы для камеры. Але, на жаль, інакш быць не магло. Нам трэба гэта вельмі цьвяроза ўсьвядоміць: мільёны людзей 26 гадоў расьцілі Зьвера; сотні чысяч адэптаў Бацькі хлусьні фальсыфікавалі, ілжэсьведчылі, зьбівалі чвэрць стагодзьдзя.

Яшчэ раз, мы мусім прамовіць гэта ўголас: «ЧВЭРЦЬ СТАГОДЗЬДЗЯ» і «МІЛЬЁНЫ ЛЮДЗЕЙ». Дык як мы сабе ўяўлялі, каб з гэтым усім разьвітацца: за дзень, за тыдзень?

Працяг артыкула Змітра Дашкевіча пра тое, што далей, чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(104)