Зміцер Дашкевіч: Люблю Беларусь (відэа)

Зняты відэафільм, прысвечаны лідару «Маладога Фронту» Зміцеру Дашкевічу, які з 18 снежня 2010 года знаходзіцца за кратамі па надуманым абвінавачванні ў злосным хуліганстве.

Насамрэч яго пакаралі двума гадамі за ягоную грамадска-палітычную дзейнасць, за адстойванне ідэалаў вольнага грамадства і незалежнай Беларусі.

Зміцер Дашкевіч разам з Эдуардам Лобавым быў затрыманы за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

28 жніўня палітвязень быў паўторна асуджаны нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, і да ягонага тэрміну дадаўся яшчэ 1 год калоніі.

На волю Зміцер Дашкевіч павінен выйсці 28 жніўня 2013 года.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)