Зміцер Дашкевіч асуджаны на трое сутак
На былога палітвязня склалі пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку супрацоўнік прэс-службы Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, якому ўдалося трапіць на працэс над Дашкевічам.
Справу разглядаў суддзя Валер Есьман з суду Цэнтральнага раёну, паведаміла Радые Свабода.
Пра затрыманне былога палітвязня паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку яго жонка Наста.
— Маладафронтаўцы зараз збіраюць подпісы за перайменаванне вул. Леніна. Усё было без эксцэсаў. А зараз пазваніў Зміцер і сказаў, што ў аўтобусе едзе ў цэнтральны РАУС. Як я зразумела, астатніх людзей ён выправіў і застаўся адзін, — піша Наста Дашкевіч.
Як паведамляе сайт mfront.net, З лістапада пад час акцыі «Дзяды» Малады Фронт распачаў збор подпісаў у Савет міністраў і Мінгарвыканкам з патрабаваннем распачаць дэкамунізацыю беларускага грамадзтва.
— Мэта гэтай кампаніі — данесці да як мага большай колькасьці беларусаў праўду пра злачынствы камунізму, — гаварыў сустаршыня МФ Зміцер Дашкевіч.
Маладафронтаўцы хочуць вярнуць цяперашняй вуліцы Леніна яе гістарычную назву: вуліца Францынсканская.
Яны лічаць, што «нягледзячы на многія і многія факты зладзействаў заснавальніка чырвонага тэрору Уладзіміра Леніна, ягоная асоба дагэтуль станоўча прапагандуецца ў Беларусі, падаецца як прыклад для моладзі і ўсяго грамадства. На такім “прыкладзе” можна выхаваць толькі злачынцаў і вар’ятаў, мяркуюць аўтары кампаніі.
У падтрымку гэтай ініцыятывы на “Дзядах” яны распачалі збор подпісаў, які працягнулі 6 лістапада. Планавалася, што у чарговую гадавіну камуністычнага перавароту падпісныя аркушы будуць перададзеныя ў Мінгарвыканкам і Саўмін.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное