Общество

Аляксандр Кур’яновіч, Новы час

Злачынны аптымізм: катастрофа на ЧАЭС вачыма ўлады

Аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая нанесла велізарныя матэрыяльныя і маральныя страты беларускаму народу, кіраўніцтва СССР і БССР у першы час давала асцярожныя і стрыманыя ацэнкі. І адначасова суправаджала свае заявы аптымістычнымі канстатацыямі і абяцаннямі.

Напрыклад, старшыня Прэзідыуму Вярхоўнага Савета БССР Георгій Таразевіч на пасяджэнні трэцяй сесіі Вярхоўнага Савета 11 склікання 7 чэрвеня 1986 года сцвярджаў, што ў зоне «повышенной радиации» апынуліся толькі тры раёны: Брагінскі, Нараўлянскі і Хойніцкі.

Па словах Таразевіча, кіраўнікі вобласці і раёнаў «действовали чётко», а таму эвакуацыя насельніцтва «прошла быстро». Таразевіч вызначыў абсалютна нерэальны тэрмін прадастаўлення жылля адсяленцам — «не позднее октября».

На тым жа пасяджэнні другі сакратар Гомельскага абкама КПБ Віктар Санчукоўскі сцвярджаў: «В этот ответственный период жители области ещё раз наглядно убедились в преимуществах нашей социалистической системы, когда беда одного региона стала заботой всей страны. Беда продемонстрировала серьёзный запас прочности наших районных комитетов партии и райисполкомов, сельских советов, многих областных служб, высокую сознательность нашего населения».

Акрамя Таразевіча і Санчукоўскага на наступных сесіях тэму Чарнобыля закранулі толькі два дэпутаты: Аляксандр Грахоўскі, старшыня Гомельскага аблвыканкама і Яўген Негерыш, старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)