Зімоўскаму і Сівакову адкаталі пальчыкі (фотафакт)

Былы кіраўнік Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі нават выклаў адпаведны фотарэпартаж на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Праўда, без каментарыяў.

Мяркуючы па фотаздымках, адбіткі пальцаў у Аляксадра Зімоўскага ўзялі прама ў кватэры. Дарэчы, “новы сервіс” беларускіх праваахоўных органаў здымаць адбіткі пальцаў на даму набывае папулярнасць. Прынамсі, такіх гісторый расказваюць усё больш і больш.

Днямі адкаталі пальчыкі і ў былога міністра спорта і турызма Беларусі Юрыя Сівакова, якога падазраюць у датычнасці да спраў аб гучных знікненнях. Наколькі нам вядома, пальчыкі ў генерала адкатвалі на кафедры крыміналістыкі Акадэмііі Міністэрства ўнутраных спраў, дзе той апошнім часам выкладае.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)