«Зіма ваша, вясна наша!»
Менавіта так гучаў у часы «Салідарнасці» лозунг польскай апазіцыі, які сёння ўзялі на ўзбраенне беларускія дэмакраты.
Нарадзіўся той лозунг на мяжы 1982-га па слядах увядзення ў краіне надзвычайнага становішча (13 снежня 1981-га). У той жа дзень па краіне пракацілася хваля арыштаў усіх патэнцыйна падазраваных у «супраціве зацвярджэнню сацыялістычнага парадку».
У выніку ў спецыяльных лагерах хутка аказаўся практычна ўвесь апазіцыйны актыў, што не дазволіла адразу супрацьстаяць новаму рэжыму, хаця спарадычныя акцыі супраціву, натуральна, адбываліся.
Акрамя таго, у першыя дні пасля абвяшчэння новага парадку Ярузэльскі адправіў на вуліцы безліч жаўнераў і міліцыянтаў. «Першыя месяцы ваеннага становішча маглі стварыць уражанне, што вуліцы гарадоў належаць толькі сілавікам — арміі і міліцыі, іх узброеным патрулям і калонам спецыяльнай аўтамабільнай міліцыі, якія кружлялі па гарадах», — успамінае адзін з сучаснікаў.
Не кажучы пра тое, што ўмовы зімы (у той сезон яна была вельмі суровай) не вельмі пасавалі пратэставым вылазкам.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное