Жызэль Бюндхен

Бразільская супермадэль Жызэль Бюндхен значыцца ў Кнізе рэкордаў Гінеса як самая дарагая мадэль у свеце. Яе ганарар за кожны выхад на подыум складае 7,5 мільёна долараў. Нядаўна Жызэль вырашыла памножыць свой капітал, запатрабаваўшы павысіць ёй зарплату за рэкламу бялізны Victoria's Secret да 5 мільёнаў долараў, за што і паплацілася працай. Кіраўніцтва кампаніі разарвала з прыгажуняй кантракт, заявіўшы, што за такія грошы яны могуць наняць “пяць маладых мадэлей, чые знешнія дадзеныя не горшыя, чым у Жызэль”.

Што ж, будзем спадзявацца, што спадарыня Бюндхен не памрэ галоднай смерцю. Прынамсі, застаецца яшчэ подыум і ганарар за ролю ў будучым фільме па кнізе Дэна Браўна “Анёлы і Дэманы”. Канешне, калі Бюндхен зноў не запатрабуе павысіць ёй зарплату.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)